Святлана Ціханоўская: «Глабальных палітычных памылак не было»
2026-02-07
На слуханнях у Каардынацыйнай Радзе кіраўніца Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская, адказваючы на пытанні, прыгадала пра тры галоўныя памылкі дэмсілаў за пяць год.«Я не назаву ніякіх такіх глабальных палітычных памылак, бо мы працавалі у вельмі абмежаванай прасторы і ніхто ніколі не ведае, што будзе памылкай, што не, калі ты гэта не паспрабуеш», — перакананая палітык.
Паводле кіраўніцы АПК, памылкай быў «План «Перамога»: на яго «мы ўскладалі вельмі шмат чаканняў і якія не апраўдаліся».
Другая памылка («ці палітычная, ці увогуле нашай грамадская») «тое, што мы, магчыма, не дапрацавалі з літоўскім грамадствам».«Мы ўсе так думалі, што літоўцы ўсё ведаюць, літоўцы ўсё разумеюць і тыя наратывы, якія прасоўваюць некаторыя парламентарыі і ўзмацняюцца прапагандысцкімі наратывамі, не працуюць, а яны ўвесь гэты час працавалі, — адзначыла кіраўніца АПК. — Літоўцы ў Літве пачалі ставіцца да беларусаў крышку негатыўна».
Пры гэтым дэмакратычныя сілы «спрабавалі гэта выраўняць», «праводзілі шматлікія і круглыя сталы, і кансультацыі, і публічна выступалі ў медыя». «Але ж не хапіла нашых рэсурсаў, каб змагацца з гэтай вялікай прапагандыцскай машынай», — прызнала палітык.
Трэцяй памылкай, за якую «неадказныя палітычныя структуры», тое, што «у нашым грамадскім руху некаторыя дыскусіі становяцца публічным "срачам"». Гэта, паводле Святланы Ціханоўскай, вельмі ўплывае «на агульныя настроі і больш увагі канцэнтруецца вакол дробных канфліктаў паміж арганізацыямі ці асобамі».«І мы губляем фокус. І, канешне, я хацела б, каб мы не гублялі нашую мэту і канцэнтравалі нашу нашу энергію не вакол спрэчак, а вакол працы», — заключыла кіраўніца АПК.
@CabinetBelarus



