Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Святлана Ціханоўская: «Глабальных палітычных памылак не было»

2026-02-07

На слуханнях у Каардынацыйнай Радзе кіраўніца Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская, адказваючы на пытанні, прыгадала пра тры галоўныя памылкі дэмсілаў за пяць год.

«Я не назаву ніякіх такіх глабальных палітычных памылак, бо мы працавалі у вельмі абмежаванай прасторы і ніхто ніколі не ведае, што будзе памылкай, што не, калі ты гэта не паспрабуеш», — перакананая палітык.

Паводле кіраўніцы АПК, памылкай быў «План «Перамога»: на яго «мы ўскладалі вельмі шмат чаканняў і якія не апраўдаліся».

Другая памылка («ці палітычная, ці увогуле нашай грамадская») «тое, што мы, магчыма, не дапрацавалі з літоўскім грамадствам».

«Мы ўсе так думалі, што літоўцы ўсё ведаюць, літоўцы ўсё разумеюць і тыя наратывы, якія прасоўваюць некаторыя парламентарыі і ўзмацняюцца прапагандысцкімі наратывамі, не працуюць, а яны ўвесь гэты час працавалі, — адзначыла кіраўніца АПК. — Літоўцы ў Літве пачалі ставіцца да беларусаў крышку негатыўна».

Пры гэтым дэмакратычныя сілы «спрабавалі гэта выраўняць», «праводзілі шматлікія і круглыя сталы, і кансультацыі, і публічна выступалі ў медыя». «Але ж не хапіла нашых рэсурсаў, каб змагацца з гэтай вялікай прапагандыцскай машынай», — прызнала палітык.

Трэцяй памылкай, за якую «неадказныя палітычныя структуры», тое, што «у нашым грамадскім руху некаторыя дыскусіі становяцца публічным "срачам"». Гэта, паводле Святланы Ціханоўскай, вельмі ўплывае «на агульныя настроі і больш увагі канцэнтруецца вакол дробных канфліктаў паміж арганізацыямі ці асобамі».

«І мы губляем фокус. І, канешне, я хацела б, каб мы не гублялі нашую мэту і канцэнтравалі нашу нашу энергію не вакол спрэчак, а вакол працы», — заключыла кіраўніца АПК.

@CabinetBelarus

Main carousel image