Святлана Ціханоўская: «Сёлета я буду імкнуцца прысвячаць больш часу непасрэдна беларусам і беларускім ініцыятывам»
2026-02-07
На слуханнях у Каардынацыйнай Радзе кіраўніца Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская распавяла пра планы на 2026 год.«Мы плануем адкрыць офіс у Варшаве. І як вы ўжо ведаеце, я працягну сваю працу, базуючыся тут, у Польшчы. І пры гэтым офіс у Вільні працягвае дзейнасць і захавае дыпламатычную акрэдытацыю», — пацвердзіла на слуханнях палітык.
Яна адзначыла, «за апошнія дні тут у Варшаве я ўжо сустрэлася з шэрагам беларускіх арганізацый, ініцыятыў, мы абмеркавалі супольныя праекты, мерапрыемствы і ўжо маем план на паўгады наперад».«Сёлета я буду імкнуцца прысвячаць больш часу непасрэдна беларусам і беларускім ініцыятывам. Я разлічваю, што мая прысутнасць у Варшаве будзе карыснай і для больш шчыльных кантактаў з польскімі ўладамі, і для беларускай дыяспары. Я хачу падкрэсліць, што гэтае пашырэнне не пашкодзіць ні нашай працы, ні планам, ні адносінам з нашымі партнёрамі. Яно наадварот гэта ўсё можа ўзмацніць», — перакананая Святлана Ціханоўская.
Паводле кіраўніцы АПК, зараз ідзе праца над
🔺візітам у Кіеў,
🔺сустрэчамі з кансультатыўнай групай Еўрапейскага саюза,
🔺кантактнай групай Рады Еўропы,
🔺стратэгічнымі кансультацыямі з Вялікабрытаніяй у сакавіку,
🔺сесіі стратэгічнага дыялогу са Злучанымі Штатамі,
🔺новай Канферэнцыі беларусаў свету,
🔺Кангрэсам, прысвечаным палітвязням,
🔺разам з арганізацыяй Libereco і парламентарыямі з розных краін Форумам хросных палітвязняў,
🔺сустрэчай Міжпарламенцкага альянсу ў Лондане,
🔺канферэнцыяй, прысвечанай моладзі, са Швецыяй.
@CabinetBelarus



