Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні АПК працягвае збіраць звесткі, каб больш людзей магло дапамагчы беларускім арганізацыям
2026-02-06
Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Аб'яднанага Пераходнага Кабінета працягвае збор заявак у базу беларускіх арганізацый, якія можна падтрымаць праз механізм пералічэння 1,2 % (у Літве) або 1,5 % (у Польшчы) падаходнага падатку за 2025 год.
У базу ўвойдуць беларускія ініцыятывы, зарэгістраваныя ў Польшчы і Літве, якія працуюць у інтарэсах беларускай супольнасці — у сферах адукацыі, культуры, журналістыкі, сацыяльнай падтрымкі, экалагічных і іншых праектаў.
Запрашаем падаць заяўку ў базу праз форму.
Першы спіс арганізацый будзе апублікаваны 16 лютага.
@CabinetBelarus



