Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Варшава падтрымае беларусаў у Дзень Волі

2026-02-06

«У адказ на просьбу пацвярджаем, што асветлім фасад Палаца культуры і навукі ў колеры вольнай Беларусі», — гаворыцца ў адказе мэрыі Варшавы на зварот намесніка кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўніка НАУ Паўла Латушкі з просьбай асвятліць Палац культуры і навукі ў сталіцы Польшчы ў бел-чырвона-белы колер 25 сакавіка 2026 года да 108-й гадавіны Дня Волі.

У сваім лісце ў мэрыю Варшавы Павел Латушка падзякаваў мэру Рафалу Тшаскоўскаму за паслядоўную падтрымку дэмакратычных памкненняў беларусаў, а таксама за дапамогу, якую сталіца Польшчы аказвае беларускам і беларусам, вымушаным па палітычных прычынах пакінуць сваю радзіму.

Павел Латушка нагадаў прадстаўнікам мэрыі, што 25 сакавіка беларусы будуць святкаваць 108-ю гадавіну абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі — свята, вядомага як Дзень Волі.

У сваім адказе мэрыя заявіла: «Пацвярджаем нашу салідарнасць з беларускім дэмакратычным рухам і рады, што Дзень Волі будзе адзначацца і ў Варшаве».

«Дзякую мэру Варшавы Рафалу Тшаскоўскаму, гарадской адміністрацыі і жыхарам польскай сталіцы за падтрымку беларусаў, якія працягваюць змагацца за свабоду для нашай Радзімы. Тое, што ў польскай сталіцы зноў зазіхацяць нашы нацыянальныя колеры, з’яўляецца важным жэстам салідарнасці. Падтрымка нашай дзейнасці з боку Польшчы яшчэ раз падкрэслівае прыхільнасць суседняй краіны дэмакратычным каштоўнасцям і салідарнасць з беларускім грамадствам», — адзначыў Павел Латушка.

@CabinetBelarus

Main carousel image