Важна працягваць ціск на Лукашэнку, пакуль той не пойдзе на рэальныя, а не касметычныя ўнутрыпалітычныя змены
2026-02-05
«Літва для нас — адзін з галоўных саюзнікаў у справе набліжэння дэмакратычных пераменаў у Беларусі і падтрымкі дэмакратычных сіл, якія працягваюць змагацца за свабоду для беларускага народа», — падкрэсліў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка падчас сустрэчы з паслом Літвы ў Польшчы Вальдэмарасам Сарапінасам. У сустрэчы ўзяў удзел спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан.
Павел Латушка выказаў удзячнасць Літве за шматгадовую падтрымку дэмакратычных сіл Беларусі і дэмакратычных змен у нашай краіне. Таксама выказаў спадзяванне на працяг стратэгічнага узаемадзеяння з боку Літвы з беларускімі дэмакратычнымі сіламі.
Падчас сустрэчы былі прадстаўлены падыходы да пачатку нацыянальнага дыялогу для выхаду з глыбокага ўнутрыпалітычнага крызісу ў Беларусі праз выкарыстанне інструмента круглага стала.
Таксама абмеркаваны магчымыя далейшыя дзеянні па вызваленні палітвязняў. Асобная ўвага была прысвечана прасоўванню пытанняў адказнасці для прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі.
Павел Латушка і Арцём Брухан праінфармавалі пасла Літвы пра ход падрыхтоўкі да выбараў у Каардынацыйную Раду, якія пройдуць з 11 па 17 мая 2026 года. Павел Латушка падзякаваў літоўскім дэпутатам за падтрымку ў дзейнасці дэлегацыі Каардынацыйнай Рады ў ПАСЕ падчас зімовай сесіі, якая прайшла на мінулым тыдні
Падчас сустрэчы Павел Латушка прадставіў макраэканамічныя праблемы ў Беларусі, якія ўзнікаюць перш за ўсё праз неэфектыўную эканамічную палітыку рэжыму і наступстваў санкцыйнага ціску ЕС, якія звязаныя з масавымі рэпрэсіямі і знешняй агрэсіўнай палітыкай рэжыму. Намеснік кіраўніцы АПК адзначыў важнасць працягу ціску на Лукашэнку, пакуль той не пойдзе на рэальныя, а не касметычныя ўнутрыпалітычныя змены.
@CabinetBelarus



