Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Маргарыта Ворыхава: «Мы бачым, што ў еўрапейскіх палітыкаў усё яшчэ ёсць запал штосьці рабіць для беларусаў»

2026-01-30

Прадстаўніца па моладзевай палітыцы і студэнцтве Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Маргарыта Ворыхава пракаментавала «Еўрарадыё» удзел беларускай дэлегацыі ў рабоце ПАСЕ і падтрымку Беларусі ад ЕС:

Пра работу ў ПАСЕ

«Мы сустракаемся у ПАСЕ з дэлегацыямі краінаў і даносім тое, якія зараз праблемы ёсць у беларусаў і як іх вырашаць лепей для нас усіх: як спрашчаць, напрыклад, праблему з легалізацыяй, як павялічваць мабільнасць, як дазваляць беларусам мець магчымасць падтрымліваць кантакты з Еўразвязам і як не згубіць пазіцыю ЕС на тэрыторыі Беларусі».

Пра падтрымку Беларусі

«У нас былі асабістыя сустрэчы, і мы распавядалі асабістыя гісторыі палітвязняў, якія цяпер за кратамі... Мы ўжо неяк змірыліся і жывём з гэтым болем на працягу апошніх пяці гадоў. А для еўрапейскіх палітыкаў гэтая гісторыя – гэта вельмі эмацыйны адбітак жыцця. І яны вельмі эмацыйна заўсёды рэагуюць. Я бачыла, як палітыкі-мужчыны, якім па 40-50 год, — прашу прабачэння за гендарныя стэрэатыпы — проста сядзелі ў слязах, калі слухалі гісторыю палітвязняў, якія мы распавядалі.

Вось гэта такі першы першы можа пасыл які мне хочацца данесці да беларусаў. Жыць з гэтым болем, і тое, як мы да яго падыходзім, гэта ненармалёва. І нам трэба памятаць, што тое, ў якой сітуацыі мы зараз жывём, гэта не норма».

«Падтрымка Беларусі ёсць. Тое, што мы бачым у еўрапейскіх палітыкаў, у іх усё яшчэ ёсць запал штосьці рабіць для беларусаў. І ў нас ўнікальная пазіцыя таму, што ўсе іншыя мігранцкія групы не маюць такога прывілею, як маюць беларусы зараз. І ў нас ёсць вера ў тое, што гэтае стаўленне еўрапейцаў, еўрапейскіх краінаў, да беларусаў не зменіцца, што нас успрымаюць як асобную нацыю, якая будзе дэмакратычнай у будучыні».

@CabinetBelarus

Main carousel image