Праверка пасля звароту АПК: Балгарыя абвергла запрашэнне БСЖ на форум
2026-01-28
15 студзеня намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Павел Латушка накіраваў ліст паслу Балгарыі ў Польшчы Маргарыце Ганевай, паведамляючы пра магчымы ўдзел структуры, афіліяванай з рэжымам Лукашэнкі, у антыфэйкавым форуме ў Сафіі. Гэтае паведамленне стала падставай для праверкі.
Пасля перадачы інфармацыі МЗС Балгарыі звярнулася да Саюза балгарскіх журналістаў. Старшыня СБЖ Сняжана Тодарава заявіла, што ніякага запрашэння прадстаўнікам БСЖ не высылалася, а іх заява пра ўдзел з’яўляецца фэйкам.
Арганізатар форуму, журналіст Георгі Гоцаў (EU4Debunk), таксама адзначыў, што не валодаў звесткамі пра нібыта запрошаных прапагандыстаў, падкрэсліўшы адкрыты характар мерапрыемства.
Такім чынам, фэйкавае «запрашэнне» праўладнага Беларускага саюза журналістаў было цалкам абвергнута балгарскімі журналісцкімі структурамі і арганізатарамі.
АПК падкрэслівае, што будзе і далей блакаваць удзел прадстаўнікоў рэжыму ў падобных мерапрыемствах.
@CabinetBelarus



