Кіраўніцтва Кабінета і Каардынацыйнай Рады сустрэлася з маршалкай Сената Польшчы
2026-01-15
Кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская разам з намеснікам Паўлам Латушкам і спікерам Каардынацыйнай Рады Арцёмам Бруханам сустрэліся са спікеркай Сената Польшчы Малгажатай Кідава-Блоньскай.
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі:
• супрацоўніцтва паміж дэмакратычнымі сіламі і Сенатам Польшчы, у тым ліку магчымасць падпісання мемарандума аб супрацоўніцтве.
• легалізацыю беларусаў, уключаючы вызваленых палітвязняў.
• работу парламенцкай групы «За дэмакратычную Беларусь» у польскім Сейме і Сенаце.
• правядзенне вялікай канферэнцыі па Беларусі ў польскім парламенце.
• падрыхтоўку да выбараў у Каардынацыйную Раду і магчымы ўдзел назіральнікаў ад польскага парламента.
• стратэгію па Беларусі: прыярытэты дэмакратычных сілаў на 2026 год і магчымыя супольныя ініцыятывы.
Малгажата Кідава-Блоньская выказала падтрымку дэмакратычным сілам Беларусі і падкрэсліла, што Польшча будзе працягваць дамагацца вызвалення ўсіх палітвязняў, у тым ліку Анджэя Пачобута, і надалей аказваць дапамогу беларусам у Польшчы.
Святлана Ціханоўская падзякавала Польшчы за прыём вызваленых палітвязняў і за надзвычайную падтрымку з боку польскай дзяржавы і парламента:«У Польшчы беларускае пытанне аб'ядноўвае ўсе сілы і палітычныя партыі, і тут, у польскім парламенце, ёсць кансэнсус па Беларусі. Я радая, што ў нас ёсць такія саюзнікі, і супольнае разуменне — што толькі свабодная і незалежная Беларусь будзе надзейным суседам і партнёрам для Польшчы і ўсяго Еўрапейскага Саюза. Так мы змагаемся за вызваленне людзей, але нашая мэта — незваротныя дэмакратычныя змены ў нашай краіне».
@CabinetBelarus






