Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Зазулінская заклікае далучыцца да стварэння Беларускага пункту нязломнасці ў Кіеве

2026-01-15

Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Вольга Зазулінская заклікала беларусаў і беларусак падтрымаць ініцыятыву стварэння Беларускага пункту нязломнасці, з якой выступіла валанцёрская арганізацыя «Сустрэча».

«Увесь свет ведае, які зараз ва Украіне цяжкі час, і ў прыватнасці ў Кіеве: мароз, абстрэлы, электраэнегрія па пару гадзін на дзень. Людзі застаюцца без цяпла, без святла, кутаюцца ў тры коўдры, каб зусім не змерзнуць у хаце, калі на вуліцы -16, а батарэі — халодныя», — паведамляюць у «Сустрэчы».


У гэтых умовах там прапануць стварыць беларускі пункт нязломнасці — месца, куды можна прыйсці, каб сагрэцца, падзарадзіць тэлефон і выпіць гарбаты.

Арганізатары шукаюць:

- цеплавую гармату (вялікі абагравальнік тыпу прамысловага);
- палатку/шацёр;
- генератар;
- падаўжальнікі, перахаднікі, разетачныя блокі;
- павэрбанкі, EcoFlow;
- тэрмапот, каб грэць ваду на гарбату, аднаразовыя стаканчыкі, гарбата, цукар, штосьці да гарбаты;
- валанцёраў.

«Ва Украіне зараз без святла і цяпла велізарная колькасць людзей. У тым ліку дзеці і людзі сталага ўзросту. Мы проста не можам абыякава назіраць збоку. Просім усіх, у каго ёсць магчымасць, падтрымаць гэтую ініцыятыву па меры сваіх сілаў», — заклікае Вольга Зазулінская.


Рахункі для дапамогі:
мона-банка
праз PayPal
па спасылцы на EUR картку (Revolut) ці за нумарам карткі 5354563141951556

@CabinetBelarus

Main carousel image