Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Юлія Міцкевіч прапанавала абвесціць 2026 год годам беларускага фемінізму

2026-01-06

Прапанову абвесціць 2026 год годам «жорсткага і бескампраміснага беларускага фемінізму» намесніца прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Юлія Міцкевіч выказала ў супрацьвагу ідэі пра год беларускай жанчыны.

Юлія Міцкевіч у каментары «Белсату» не выключыла, што у 2026-м у Беларусі могуць абмежаваць аборты:

«Для Лукашэнкі і ягонага рэжыму жанчыны – гэта функцыі, яны не маюць правоў, патрэбаў і інтарэсаў. Ва ўказе ёсць вельмі выразнае ўяўленне пра гэта: жанчына-працаўніца і жанчына-маці. Гэта азначае, што патрыярхальная, патэрналісцкая рыторыка будзе ўзмацняцца».


Пры гэтым, палітык перакананая, што «патрэбы, інтарэсы, хваляванні, трывогі жанчын не супадаюць з тым, што навязвае рэжым»:

«Ніхто не кажа пра розніцу ў заробках у жанчын і мужчын, пра шкляную столь, пра харасмент і гендарныя стэрэатыпы на працоўным месцы, пра шмат якія праблемы, з якімі сутыкаюцца жанчыны. У Беларусі дасюль няма закона супраць хатняга гвалту, няма ніводнага шэлтару. Ніхто не кажа пра рэпрадуктыўныя правы, якія звязаныя не толькі з нараджэннем дзіцяці, але і з пасляродавым этапам: псіхалагічнае падтрыманне, крызісныя цэнтры».


Юлія Міцкевіч не выключае ў «жаночы год» «штрафы і содні жанчынам, якія будуць выказваць у інтэрнэце свой пункт гледжання, калі будуць караць жанчын, якія будуць выказвацца супраць або казаць, што яны пра гэта думаюць».

У процівагу ініцыятывы Лукашэнкі Міцкевіч абвесціла Год беларускага фемінізму:

«У мяне ўзнікла ідэя, якую падтрымалі мае каляжанкі з Фемгрупы, што гэты год будзе для нас асабіста Годам беларускага фемінізму – жорсткага і бескампраміснага. Каб супрацьстаяць таму, што кажа і робіць рэжым, мы будзем назіраць, мы будзем выказвацца, мы будзем прапаноўваць альтэрнатыву, мы будзем паказваць іншую думку, мы будзем казаць пра гэта на ўсіх міжнародных пляцоўках».


@CabinetBelarus

Main carousel image