«Мы замацуем месца маладых беларусаў за сталом прыняцця рашэнняў» — Маргарыта Ворыхава пра планы на 2026 год
2025-12-31
Прадстаўніца па моладзевай палітыцы і студэнцтве Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Маргарыта Ворыхава агучыла шэсць абавязацельстваў на 2026 год для прадстаўніцтва:
1. Доступ да інфармацыі як аснова дэмакратыі
У прыватнасці, прадстаўніцтва працягне ствараць інфармацыйны цэнтр для беларускай моладзі, дамаўляцца пра гнуткія ўмовы паступлення.
2. Пашырэнне стыпендый і доступу
Сярод прапановаў — лабіяванне пашырэння стыпендый для беларусаў і беларусак у ЕС, стварэнне дадатковых паслядыпломных стыпендый, заснаванне моладзевай праграмы стажыровак і фелоўшыпаў.
3. Сеткі перапрацоўкі і вяртання прафесійнага патэнцыялу дыяспары
Будзе запушчаная ментарская платформа, якая злучыць прафесіяналаў з дыяспары і моладзь Беларусі, распрацаваныя сектаральныя карты, якія пакажуць, як розныя сферы будуць аднаўляцца пасля пераходу.
4. Дэмакратычны голас моладзі ў будаўніцтве інстытутаў
Механізмы ўплыву на дэмакратычныя сілы будуць больш празрыстымі, гарантаваная прысутнасць моладзевых арганізацый на ўсіх этапах працы прадстаўніцтва.
5. Пашырэнне адукацыйных альтэрнатыў
Будуць пашыраныя праграмы прадпрымальніцтва і лічбавых навыкаў, стварэнне дыяспаральнай анлайн-платформы навучання, лабіяванне візавых шляхоў для навучання беларусаў у ЕС.
6. Прызнанне навыкаў і інтэграцыя на рынку працы
Запланаваныя перамовы з краінамі ЕС для прызнання прафесійных кваліфікацый беларусаў, стварэнне праграмы мікра-стажыровак у інстытутах ЕС.«Наша роля ў тым, каб узмацняць моладзь. Даваць інфраструктуру і дасягальнасць. Дапамагаць рэсурсам ісці да маладых лідараў і лідарак. І абяцаць, што пры пераходзе голас моладзі не будзе наўпрост дадаткам», - перакананая Маргарыта Ворыхава.
Яна лічыць, што 2025 год паказаў, што «сістэмная, інстытуцыйная падтрымка беларускай моладзі працуе», «маштаб гэтай падтрымкі расце», «дыяспарныя сеткі прафесіяналізуюцца, а не распадаюцца», а «моладзь унутры Беларусі мае рэальныя альтэрнатывы і рэальныя шляхі».Прадстаўніца АПК падкрэсліла, што зараз будуецца інстытуцыйная інфраструктура для лідарства маладых беларусаў: «Мы зробім усё магчымае, каб у вас была магчымасць развіваць свае навыкі — на тэрыторыі сваёй краіны і па-за яе межамі. Мы пашырым доступ для вас ў інстытуты ЕС. Мы замацуем вашае месца за сталом прыняцця рашэнняў».
@CabinetBelarusi



