Усе палітзняволеныя, якія вырашылі легалізавацца ў Польшчы, пачалі працэдуру атрымання міжнароднай абароны
2025-12-30
У рамках узаемадзеяння намесніка кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўніка НАУ Паўла Латушкі з Галоўнай камендатурай Пагранічнай службы Польшчы была арганізавана падача ў Варшаве, Уроцлаве, Гданьску і Беластоку заяў на міжнародную абарону 83 беларусамі, якія былі вызваленыя з засценкаў рэжыму.
Падача заяў на міжнародную абарону грамадзянінамі Беларусі, якія вырашылі легалізавацца ў Польшчы, з’яўляецца вынікам агульнай працы ініцыятыў: «Вольныя», НАУ, Цэнтр Беларускай салідарнасці , Dissidentby, Partyzanka, асацыяцыя «Да Волі» і іншых.«Выказваю шчырую ўдзячнасць Памежнай службе Польшчы за штодзённую аператыўную камунікацыю і падтрымку ў падачы зваротаў на міжнародную абарону былымі палітзняволенымі.
Асабліва хачу падзякаваць за агульную сумесную працу прадстаўніцтву па сацыяльнай палітыцы АПК, усім беларускім грамадскім ініцыятывам і валанцёрам. Мы дэманструем узаемную дапамогу і падтрымку, і гэта важна ў такія моманты», — адзначыў Павел Латушка.
@CabinetBelarus



