Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

«Калі нашы хлопцы і дзяўчаты на перадавой, іх дзеці чакаюць Каляднага цуду» У зборы для дзяцей беларускіх добраахвотнікаў, які абвясціў Полк Каліноўскага , сабраная палова неабходных сродкаў – 200 з неабходных 400 тысячаў грыўнаў. Прадстаўніцтвы па нацыянальнай бяспецы і сацыяльнай палітыцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі заклікаюць падтрымаць важную справу

2025-12-24

Прадстаўнік па нацыянальнай бяспецы АПК Вадзім Кабанчук кажа:

«Калі нашы хлопцы і дзяўчаты знаходзяцца на перадавой, іх дзеці, як і ўсе дзеці ў свеце, чакаюць простага — Каляднага цуду і спраўджаных жаданняў. А ёсць таксама дзеці, для якіх у гэты святочны вечар побач будзе толькі фота таты ці мамы, — тых, хто аддаў сваё жыццё за свабоду Украіны і Вольнай Беларусі.

Мы не можам замяніць бацькоў і не можам суцішыць боль ад страты, але мы можам паказаць, што гэтыя дзеці не засталіся сам-насам са сваёй цішынёй. Каляды — гэта час, калі асабліва важна быць разам і трымацца адно за аднаго».



Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы АПК Вольга Зазулінская адзначыла:

«У часы складаных палітычных працэсаў дзеці становяцца адной з самых уразлівых груп. Яны не прымаюць рашэнняў і не ўплываюць на падзеі, але разам з дарослымі нясуць наступствы рэпрэсій і вайны.

Мне вельмі хочацца, каб дзеці мелі права заставацца дзецьмі да таго моманту, пакуль не стануць сапраўды дарослымі. Каб іх жаданні спраўджваліся, а Калядная казка была не толькі словамі. Дзеці беларускіх добраахвотнікаў — тых, хто ваюе, тых, хто загінуў, і тых, хто вярнуўся з фронту, — сёння чакаюць цяпла і ўвагі. І ў нашых сілах зрабіць так, каб гэтае чаканне не было марным».



📌 Падтрымаць збор можна тут:
https://send.monobank.ua/jar/8hQunUS69a
PayPal: fond.kalinouskaha@proton.me

📌 Калі вы хочаце атрымаць падарунак для дзіцяці — звяртайцеся сюды:
https://t.me/PKK_media_bot

@CabinetBelarus

Main carousel image