Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Пераможцы Конкурсу канцэпцый рэформаў «Кадравага рэзерву» атрымаюць 450€ і ўдзел у развіцці ідэяў

2025-12-24

Конкурс рэформаў «Кадравага рэзерву» накіраваны на падрыхтоўку аналітычных і практычных прапаноў па рэфармаванні сістэмы публічнага адміністравання Беларусі, у тым ліку ў сферах дзяржаўнага кіравання, мясцовага самакіравання і публічных паслуг.

Ключавыя этапы конкурсу:
🔸да 22 студзеня 2026 г.: фармаванне і рэгістрацыя каманд;
🔸23 студзеня - 31 сакавіка 2026 г.: распрацоўка канцэпцый;
🔸1-15 красавіка 2026 г.: папярэдняя ацэнка і публікацыя прац;
🔸16 красавіка - 31 мая 2026 г.: публічнае абмеркаванне;
🔸1-15 чэрвеня 2026 г.: фінальная ацэнка і падвядзенне вынікаў.

Што атрымліваюць шэсць камандаў-пераможцаў:
🔺450 € (брута) за распрацоўку канцэпцыі;
🔺магчымасць прэзентаваць свае ідэі ў межах мерапрыемстваў «Кадравага Рэзэрва»;
🔺прадстаўленне распрацовак партнёрскім арганізацыям;
🔺удзел у далейшым развіцці прапанаваных рэформаў.

❗️ Для ўдзелу дапускаюцца чалыцы кампаніі «Кадравы Рэзэрв» у складзе каманд (ад 3 чалавек). Каманды мусяць прайсці рэгістрацыю на сайце да 15 студзеня 2026 года.

Падрабязныя ўмовы конкурсу па спасылцы.

«Мы запрашаем да ўдзелу ўсіх, у каго ёсць ідэі, як можа выглядаць эфектыўная і дэмакратычная сістэма кіравання ў будучай Беларусі. Для перамогі дастаткова аб'яднацца ў каманду і прапанаваць сваё рашэнне», — адзначыў намеснік прадстаўніка па транзіце ўлады Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, каардынатар кампаніі «Кадравы рэзерв» Юрый Губарэвіч.


@CabinetBelarus

Main carousel image