Важна захоўваць ціск на рэжым Лукашэнкі з мэтай дасягнення змен у яго рэпрэсіўнай унутранай палітыцы
2025-12-23
Швецыя працягне падтрымку дэмакратычных памкненняў беларускага грамадства — пра гэта было адзначана падчас сустрэчы намесніка кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Паўла Латушкі з новай амбасадаркай Швецыі ў Польшчы Марцінай Квік.
Падчас сустрэчы Павел Латушка прадставіў пазіцыю Аб’яднанага Пераходнага Кабінета наконт важнасці захавання ціску на рэжым Лукашэнкі з мэтай дасягнення змен у яго рэпрэсіўнай унутранай палітыцы. Таксама было адзначана, што рэжым не спыняе рэпрэсіі і працягвае ажыццяўляць дэпартацыю грамадзян Беларусі з краіны іх грамадзянства.
Кіраўнік НАУ звярнуўся з просьбай да амбасадаркі Швецыі працягваць санкцыйны ціск, які становіцца ўсё больш адчувальным для дыктатуры.
Падчас сустрэчы Павел Латушка паінфармаваў аб вызваленні чарговай групы беларускіх палітзняволеных, а таксама аб факце дэпартацыі іх на тэрыторыю Украіны без дакументаў.
Таксама намеснік кіраўніцы Кабінета падкрэсліў важнасць абмеркавання на агульнаеўрапейскім узроўні магчымых падыходаў па каардынацыі дапамогі палітзняволеным, якія выходзяць на волю, і іх легалізацыі ў еўрапейскіх краінах.
Па просьбе амбасадаркі Швецыі Павел Латушка прадставіў інфармацыю аб дзейнасці Каардынацыйнай Рады і планах па правядзенні ў траўні 2026 года чарговых выбараў у прадстаўнічы орган дэмакратычных сіл Беларусі.
@CabinetBelarus



