Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Павел Латушка правёў сустрэчу з беларускай дыяспарай у Катавіцах

2025-12-22

У Катавіцах адбылася сустрэча намесніка кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, дэлегата Каардынацыйнай Рады Паўла Латушкі з беларускай дыяспарай. Сустрэча была арганізавана па ініцыятыве Іны Дабратвор, чаліні фракцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» ў КР.

Павел Латушка прадставіў інфармацыю пра дзейнасць Кабінета і Каардынацыйнай Рады, пра кірункі працы, звязаныя з пераследам Лукашэнкі за злачынствы, якія ўчыняюцца ў дачыненні да беларускага народа, а таксама пра перспектывы прыцягнення яго да міжнароднай крымінальнай адказнасці. Асобна Павел Латушка распавёў пра дзейнасць дэлегацыі Каардынацыйнай Рады ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы і ў Кангрэсе мясцовых і рэгіянальных уладаў Рады Еўропы.

Падчас сустрэчы беларуская дыяспара звярнулася з просьбай паспрыяць у вырашэнні шэрагу праблемных пытанняў па легалізацыі беларусаў, якія пражываюць у Катавіцах і Сілезскім ваяводстве.

Найбольш істотныя праблемы, якія хвалююць беларусаў гэтага рэгіёна, — гэта тэрміны разгляду зваротаў па легалізацыі, тэрмін дзеяння праязнога дакумента і магчымасць яго падаўжэння, а таксама асаблівасці практыкі прымянення Дублінскага рэгламенту.

Асобна беларуская дыяспара звярнулася з просьбай даць інфармацыю пра перспектывы вызвалення палітвязняў у Беларусі, пра крокі, якія робяць амерыканскі бок, а таксама дэмакратычныя сілы для дасягнення гэтай мэты.

Прадстаўнікі дыяспары адзначалі важнасць максімальнага выкарыстання санкцыйнага рэсурсу, які ёсць у Злучаных Штатаў, каб спыніць рэпрэсіі і дамагчыся вызвалення ўсіх палітычных зняволеных.

Асаблівую ўвагу ўдзельнікі сустрэчы звярталі на неабходнасць спынення рэпрэсій у Беларусі. Гэта з'яўляецца базавай умовай для таго, каб колькасць палітвязняў у краіне перастала расці.

Падчас сустрэчы абмяркоўваліся таксама пытанні падтрымкі былых палітвязняў, якія пасля вызвалення знаходзяцца на тэрыторыі Польшчы.

Прадстаўнікі дыяспары праінфармавалі, што ў найбліжэйшы час плануецца рэгістрацыя грамадскай арганізацыі, якая будзе займацца праблемамі беларусаў у Сілезскім ваяводстве.

Актывісты падкрэслілі важнасць працягу дзейнасці Каардынацыйнай Рады і выказалі гатоўнасць галасаваць падчас будучых выбарах у КР, якія запланаваны на травень 2026 года.

Шэраг прадстаўнікоў дыяспары адзначылі, што галасавалі за фракцыю «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» падчас выбараў у Каардынацыйную раду ў 2024 годзе. Павел Латушка падзякаваў беларусам за падтрымку і давер.

@CabinetBelarus

Main carousel image