У Вільні прайшло урачыстае ўручэнне медалёў АПКБ
2025-12-19
Кіраўніца Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская ў Вільні ўручыла медалі «За плённую працу на карысць Беларусі», «Няскораных» (Ларысы Геніюш), «Гонар і годнасць».
Цырымонія прайшла з удзелам прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Паўла Баркоўскага ў межах Каляднага прыёму.
Медалі атрымалі:
✨ Алесь Бяляцкі – праваабаронца, старшыня праваабарончага цэнтра «Вясна» лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру («Няскораных»);
✨ Павел Вінаградаў – грамадскі актывіст і журналіст («Няскораных»);
✨ Вячаслаў Лазараў – відэааператар і незалежны журналіст з Віцебска («Няскораных»);
✨ Аляксандр Лукашук – журналіст, публіцыст і перакладчык («За плённую працу на карысць Беларусі»);
✨ Павел Лібер – IT-эксперт, прадпрымальнік і грамадскі дзеяч, заснавальнік шэрагу важных грамадскіх ініцыятываў у лічбавай сферы («За плённую працу на карысць Беларусі»);
✨ Уладзімір Мацкевіч – філосаф і метадолаг, грамадска-палітычны дзеяч, тэлевядучы («Гонар і годнасць»).
@CabinetBelarus








