Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Сустрэча Прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні з прадстаўнікамі амбасады Каралеўства Даніі

2025-12-19

Прадстаўнік па нацыянальным адраджэнні Павел Баркоўскі правёў сустрэчу з намеснікам кіраўніка амбасады Каралеўства Даніі ў Літве спадаром Магнусам Х'ёртдалем і супрацоўнікамі дыпламатычнай місіі.

Падчас сустрэчы беларускі бок выказаў падзяку дацкай дзяржаве за шматгадовую падтрымку адукацыйных і культурніцкіх праектаў, а таксама за дапамогу грамадзянскаму і дэмакратычнаму руху ў Беларусі і дыяспарах. Абмеркаваны ключавыя пытанні стратэгіі дэмакратычных сіл на 2026 год, каардынацыі дзеянняў з еўрапейскімі партнёрамі, а таксама важнасць працяглай падтрымкі грамадзянскай супольнасці і вызвалення палітвязняў.

Асобная ўвага была нададзена праблемам захавання беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці і мовы ва ўмовах узмацнення рэпрэсій супраць дзеячоў культуры і адукацыі. Магнус Х'ёртдаль падкрэсліў значэнне дэмакратычных пераменаў у Беларусі для еўрапейскай і міжнароднай бяспекі, а таксама неабходнасць падтрымкі беларускіх актывістаў як у краіне, так і за яе межамі.

У якасці прыярытэтных кірункаў супрацоўніцтва былі вызначаны:

✔️ Праграма перакладаў з дацкай мовы на беларускую і наадварот, у тым ліку казак Ганса Хрысціяна Андэрсана;
✔️ Падтрымка адукацыйных і даследчых праектаў, у тым ліку на базе Беларускага даследчага ўніверсітэта імя А. Валовіча;
✔️ Далучэнне беларускіх культурніцкіх арганізацый да праграмы Creative Europe для пашырэння магчымасцяў фінансавання праектаў у сферы аўдыя- і відэавізуальных мастацтваў.

Бакі дамовіліся працягваць кансультацыі і сумесную працу па гэтых напрамках.

@CabinetBelarus

Main carousel image