Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Калядны цуд павінен здарыцца для ўсіх, хто яго чакае

2025-12-19

Каляды ўжо зусім блізка. Дзеці, дзе б яны ні знаходзіліся і праз які б досвед ні праходзілі, заўсёды застаюцца дзецьмі і вераць, што адбудзецца цуд, іх жаданні абавязкова споўняцца. Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі заклікае падтрымаць збор для дзяцей беларускіх добраахвотнікаў, які абвясціў Полк Каліноўскага.

«Працуючы ў фондзе “Краіна для жыцця”, я кожны год перачытвала лісты дзяцей, у якіх яны прасілі выканаць калядныя жаданні. Гэта заўсёды было да слёз, некаторыя з лістоў былі вельмі шчымлівымі, і прасілі ў іх рэчы, пра якія большасць не задумваецца, бо гэта ўжо даўно частка будзённага жыцця. Але ў сем’ях, якія знаходзяцца ва ўразлівай сітуацыі, усё інакш», — адзначыла прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета Вольга Зазулінская.

📌 Падтрымаць збор можна тут:
https://send.monobank.ua/jar/8hQunUS69a
PayPal: fond.kalinouskaha@proton.me

📌 Калі вы хочаце атрымаць падарунак для дзіцяці — звяртайцеся сюды:
https://t.me/PKK_media_bot

@CabinetBelarus

Main carousel image