Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Важнасць максімальнай увагі ў незалежных СМІ Польшчы да беларускай тэматыкі

2025-12-19

Пытанні будучых дэмакратычных пераўтварэнняў у Беларусі на прыкладзе досведу Польшчы абмеркаваў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка падчас сустрэчы з адным з лідараў польскай «Салідарнасці», галоўным рэдактарам «Gazeta Wyborcza» Адамам Міхнікам.

Падчас сустрэчы асобна была абмеркавана важнасць максімальнай увагі ў незалежных СМІ Польшчы да беларускай тэматыкі, а менавіта да тых злачынстваў, якія здзяйсняе Лукашэнка ў дачыненні да беларускага народа, а таксама да барацьбы беларусаў за свабоду і дэмакратыю.

Бакі пагадзіліся, што інтарэсы Польшчы і беларускага народа супадаюць у тым, каб Беларусь была дэмакратычнай, свабоднай і незалежнай краінай, бо гэта будзе з’яўляцца надзейнай гарантыяй бяспекі для Польшчы.

Павел Латушка праінфармаваў пра вызваленне палітычных зняволеных і пра далейшыя дзеянні па ціску на рэжым Лукашэнкі з мэтай дамагчыся сістэмных унутрыпалітычных змен у краіне.

Адам Міхнік з’яўляецца паслядоўным і адным з яркіх прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці Польшчы, які выступае за падтрымку беларускага народа і за дэмакратычныя пераўтварэнні ў Беларусі. Павел Латушка выказаў Адаму Міхніку словы шчырай удзячнасці за гэта.

@CabinetBelarus

Main carousel image