Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Заўтра вызваленыя палітзняволеныя пачнуць падачу дакументаў на міжнародную абарону ў Польшчы

2025-12-18

Такая дамоўленасць была дасягнута падчас размовы намесніка кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўніка НАУ Паўла Латушкі з кіраўніцтвам Галоўнай камендатуры Пагранічнай службы Польшчы і камендатуры Пагранічнай службы ў Варшаве.

Беларусы групамі змогуць падаць дакументы у трох пагранічных пляцоўках. У тым ліку польская пагранічная служба выказала гатоўнасць прымаць дакументы і ў выходныя дні — суботу і нядзелю — аж да пачатку святочных дзён, каб максімальна паспрыяць паскарэнню працэдуры легалізацыі ў Польшчы.

Павел Латушка выказаў удзячнасць Міністэрству ўнутраных спраў Польшчы, Пагранічнай службе і МЗС Польшчы за аператыўнае рэагаванне на запыты і садзейнічанне ў пачатку працэдуры легалізацыі ў Польшчы для вызваленых з турмаў Лукашэнкі беларусаў.

@CabinetBelarus

Main carousel image