Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Святлана Ціханоўская: «Сёння ў Варшаве і ў Вільнюсе мы сустрэлі палітвязняў, вызваленых 13 снежня.

2025-12-18

Гэта вынік доўгай і складанай працы. Мы вельмі ўдзячныя прэзідэнту Трампу і адміністрацыі прэзідэнта ЗША за тое, што вызваленне беларускіх палітвязняў стала магчымым. Вялікі дзякуй Украіне за дапамогу і каардынацыю ў першыя дні пасля вызваленняў і прымусовай дэпартацыі.

Асобная падзяка — Літве і Польшчы за гатоўнасць дапамагчы, цёплы прыём і падтрымку беларускіх палітвязняў. 

Да таго ж, хацелася б падзякаваць за выдатную працу дыпламатам, памежнікам, супрацоўнікам паліцыі, якія дапамаглі арганізаваць гэтую вельмі складаную аперацыю. Мы вельмі ўдзячныя за прафесійны і зладжаны падыход да арганізацыі і каардынацыі працэсу».

Main carousel image