Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

У Варшаву прыбыла вялікая група вызваленных беларусаў і беларусак

2025-12-18

З Украіны ў Варшаву прыехала больш за сто беларусаў і беларусак, вызваленых з лукашэнкаўскіх турмаў і прымусова вывезеных за мяжу. Сярод іх Віктар Бабарыка, Марыя Калеснікава, Максім Знак, Аляксандр Фядута, Уладзь Лабковіч, Марына Золатава. Частка былых вязняў накіравалася ў сталіцу Літвы Вільню, у тым ліку Павел Севярынец.

Ля «Цэнтра Беларускай Салідарнасці» у Варшаве прыехаўшых чакалі родныя, сябры, паплечнікі, валанцёры, журналісты, палітыкі, дыпламаты.

Прывітаць на свабодзе прыбыўшых асабіста прыйшлі намеснік кіраўніцы Аб’яднананага Пераходнага Кабінета Беларусі Павел Латушка, спікер Каардынацыйнай Рады Арцём Брухан, упаўнаважаны прадстаўнік міністра замежных спраў Польшчы па супрацоўніцтве з беларускімі дэмакратычнымі сіламі Адам Халацінскі, намеснік дырэктара дэпартамента Усходняй Еўропы МЗС Польшчы Міхал Завяса, пасол Германіі ў Польшчы Мігель Бергер.

Павел Латушка выказаў словы падтрымкі былым зняволеным. Таксама ён падзякаваў усім краінам і арганізацыям, якія спрычыніліся да справы вызвалення вялікай группы палітычных зняволеных з Беларусі, да арганізацыі іх прыезда, сустрэчы і размяшчэння ва Украіне і іх наступнага перамяшчэння ў ЕС, а таксама забяспячэння ўсім неабходным і дакументамі.

Праца арганізавана сумеснымі высілкамі шэрагу ініцыятыў (дабрачыннага фонду «Краіна для Жыцця», BYSOL, Праваабарончага цэнтра «Вясна», ініцыятыў Ineedhelpby, Dissidentby, «Дапамога», «Вольныя», Палка Каліноўскага, праекта «Хочу Жить» і многіх іншых) у каардынацыі з Місіяй дэмакратычных сіл ва Украіне, прадстаўнікамі Кабінета па сацыяльнай палітыцы і нацыянальнай бяспецы, Офісам Святланы Ціханоўскай. Значная падтрымка аказвалася і аказваецца таксама з Літвы і Польшчы.

@CabinetBelarus

Main carousel image