Этычныя прынцыпы сустрэчы вызваленых беларусаў
2025-12-18
Прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па сацыяльнай палітыцы Вольга Зазулінская заклікае ўсіх, хто сустракае вызваленых беларусаў, прытрымлівацца пэўных этычных прынцыпаў, каб забяспечыць ім спакой, бяспеку і павагу да асабістых межаў.«Людзі, якіх мы сустракаем, знаходзяцца ў дарозе з самай раніцы і вельмі стомленыя. Важна памятаць: яшчэ 12 снежня яны былі ў месцах зняволення, многія — больш за пяць гадоў. З 13 снежня яны ўсё яшчэ не мелі магчымасці абняць сваіх блізкіх і адчуць поўную бяспеку. Гэта адчуванне цяпер асабліва важнае», — адзначыла Вольга Зазулінская.
Просьба ад саміх вызваленых: яны вельмі стаміліся пасля дарогі і просяць спакою, цішыні і разумення з боку ўсіх, хто іх сустракае, асабліва прадстаўнікоў СМІ.
Рэкамендацыі для родных і неабыякавых
✔️Уваход у будынак забаронены. Не спрабуйце прайсці без дазволу. Спачатку неабходна перадаць чалавеку рэчы першай неабходнасці і сабраць базавую інфармацыю для далейшай дапамогі.
✔️ Калі вы сваяк, пішыце на @hotline202512. Пасля таго як людзі атрымаюць усё неабходнае, вы зможаце забраць свайго блізкага.
Для прадстаўнікоў СМІ
✔️ Былыя палітвязні выходзяць да прэсы толькі па ўласным жаданні і ў суправаджэнні валанцёраў.
✔️ Людзей з белымі бейджамі фатаграфаваць забаронена.
✔️ Уваход унутр будынка забаронены.
Важна для ўсіх!
✔️ Будзьце цярплівымі, уважлівымі і далікатнымі да людзей, якія прыязджаюць.
✔️ Не трэба прыносіць ежу і ваду.
✔️ На месцы працуюць валанцёры ў салатавых камізэльках. Усе пытанні можна вырашыць толькі праз іх. Яны каардынуюць працэс сустрэчы, перадачу неабходных рэчаў і забеспячэнне камфорту вызваленых.
Вольга Зазулінская:«Гэтыя людзі толькі што выйшлі з ізаляцыі, многія правялі за кратамі гады. Іх галоўная патрэба цяпер — адчуванне бяспекі і спакою. Давайце пакажам ім, што свабода — гэта не толькі слова, але і павага да іх межаў і патрэбаў».
@CabinetBelarus



