Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Аліса Рыжычэнка: «Чалавечы капітал — самы важны рэсурс, які ёсць у Беларусі»

2025-12-17

Прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па эканоміцы і фінансах Аліса Рыжычэнка тлумачыць, чаму сучаснай беларускай эканоміцы няма сэнсу абапірацца на заводы і сельскую гаспадарку:

«На мінулым тыдні я прэзентавала стратэгію эканамічнага развіцця Беларусі, галоўным элементам якой з’яўляюцца інвестыцыі ў чалавечы капітал. Чаму адукацыя, навука і тэхналогіі, а не, напрыклад, заводы, ні палі, ні дарогі?

Таму што ў XXI стагоддзі краіны без прыродных рэсурсаў выжываюць і развіваюцца толькі праз эканоміку ведаў. Тут дзейнічае простая, але жорсткая логіка. Існуе трыяда поспеху — адукацыя, навука і тэхналогіі. І кожны элемент немагчымы без іншага.

Якасная адукацыя стварае інжынераў, навукоўцаў, праграмістаў. Яны працуюць у навуцы, у лабараторыях і даследчых цэнтрах. Там нараджаюцца інавацыі і новыя тэхналогіі. Гэтыя тэхналогіі ператвараюцца ў стартапы і высокатэхналагічныя кампаніі. Яны зарабляюць, плацяць падаткі, і дзяржава зноў інвестуе ў адукацыю і навуку. Кола замыкаецца.

Тэхналогіі паляпшаюць саму адукацыю. Навука паскараецца дзякуючы штучнаму інтэлекту і вылічальным магутнасцям. Узнікае самаўзмацняльны цыкл развіцця. І ключавым тут з’яўляецца чалавек.

Чалавечы капітал — самы важны рэсурс, які ёсць у Беларусі. І менавіта вакол чалавека павінна будавацца стратэгія развіцця краіны».

@CabinetBelarus

Main carousel image