У Вільні пройдзе семінар «Беларусь і краіны былога Савецкага Саюза на шляху пазбаўлення каланіяльнай спадчыны»
2025-12-16
Прадстаўнік па нацыянальным адраджэнні Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Павел Баркоўскі запрашае зарэгістравацца на мерапрыемства:
«Беларусы, як і ўсе суседзі Расіі, моцна патрабуюць крытычнага пераасэнсавання сваёй ідэнтычнасці ў якасці аб'екта і віктымнага суб'екта расейскай каланізацыйнай палітыкі.
Палітыка 4Д: дэкамунізацыі, дэідэалагізацыі, дэкаланізацыі і дэімперыялізацыі – гэта адзін з падмуркаў Стратэгіі нацыянальнага адраджэння і развіцця, на якой грунтуецца наша дзейнасць.
На гэтым семінары мы зробім яшчэ адзін крок ў напрамку асэнсавання і выбудоўвання сваёй ідэнтычнасці па-за межамі навязаннай Расіяй каланіяльнай палітыкі і (пост)каланіяльнага светапогладу.
Ці пасуюць падыходы дэкаланіяльнай тэорыі ў дачыненні да краін, якія знаходзяцца ў зоне ўплыву Расіі і ці з’яўляюцца яны калоніямі ў класічным сэнсе? Які сэнс мы ўкладаем у слова дэкаланізацыя, калі размаўляем пра грамадскія практыкі і палітыку памяці ў краінах былога Савецкага саюза?
Што можа быць акрэслена як кірункі каланіяльнага ўплыву ў дачыненні да культур Беларусі і краін Балтыі, Украіны, Казахстана? Ці з’яўляецца расійская мова адназначным правадніком каланіяльнай палітыкі ў суседніх з Расіяй краінах?
Якія гістарычныя наратывы і фармулёўкі навязваюць каланіяльнае ўспрыняццё супольнага мінулага? Ці бачаць сябе краіны пост-СССР наўпрост, не праз пасярэдніцтва расійскіх медыя і культуры?
Гэтыя і іншыя пытанні будуць абмяркоўвацца падчас семінара «Беларусь і краіны былога Савецкага Саюза на шляху пазбаўлення каланіяльнай спадчыны»».
⏰ Семінар адбудзецца: 18 снежня.
📍 Месца правядзення: Вільня
У фінале мерапрыемства, з 18:00 да 19:50, адбудзецца адкрытая дыскусія «Выклікі дэкаланізацыі ў краінах былога Савецкага саюза: ці магчыма выкарыстоўваць традыцыйныя інструменты аналізу ў маштабах Беларусі і рэгіёну?», на якую мы запрашаем шырокую супольнасць.
Удзельнікі дыскусіі: Павал Церашковіч, Тарас Бык, Антон Сайфулаеў, Вольга Галубка, Тоні Лашдэн, Алег Магалецкі, Андрэй Лаўрухін.
Мадэратар: Павал Баркоўскі.
Дакладнае месца правядзення будзе агучае пасля рэгістрацыі.
✍️ Рэгістрацыя для прадстаўнікоў медыя і гасцей
@CabinetBelarus



