Міжнародную абарону для беларусаў абмеркаваў Павел Латушка падчас сустрэчы з галоўным камендантам памежнай службы Польшчы
2025-12-15
Пытанні практыкі перадачы грамадзян Беларусі ў краіну прыбыцця, зыходзячы з палажэнняў Дублінскага рэгламенту былі абмеркаваныя падчас сустрэчы намесніка кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўніка НАУ Паўла Латушкі з галоўным камендантам памежнай службы Польшчы, генералам Робертам Баганам.
У сувязі з практыкай перадачы грамадзян Беларусі ў краіну прыбыцця, зыходзячы з палажэнняў Дублінскага рэгламенту, была абмеркавана магчымасць прыпынення рэалізацыі працэдуры выдачы ў сітуацыі, калі грамадзяне Беларусі звяртаюцца з абскарджаннем адпаведных рашэнняў міграцыйнай службы ў судовыя інстанцыі. Важна адзначыць, што ў адпаведнасці з польскім заканадаўствам, рашэнне пра перадачу ў адпаведнасці з Дублінскім рэгламентам можа быць прыпынена, калі замежны грамадзянін падаў адпаведную скаргу ў судовую інстанцыю і адначасова звярнуўся да суда з просьбай аб прыпыненні выканання працэдуры перадачы. У сітуацыі, калі суд прыняў адпаведнае рашэнне — прыпыніць перадачу да вынясення канчатковага рашэння — грамадзянін Беларусі можа заставацца на тэрыторыі Польшчы да вынясення канчатковага судовага рашэння.
Падчас сустрэчы абмеркаваныя падставы для прыняцця рашэнняў у размяшчэнні беларусаў, якія звяртаюцца з просьбай аб міжнароднай абароне, у асяродкі закрытага тыпу для бежанцаў у выпадку, калі грамадзянін Беларусі гатовы падаць адрас пражывання на тэрыторыі Польшчы. Як праінфармавана ў ходзе сустрэчы, усяго на сённяшні дзень ў цэнтрах закрытага тыпу для бежанцаў знаходзіцца 17 беларусаў, з якіх 9 падалі прашэнні аб прадстаўленні ім міжнароднай абароны. Пры гэтым было адзначана, што рашэнні аб размяшчэнні ў цэнтрах закрытага тыпу прымаюцца не пагранічнай службай, а судовай інстанцыяй. Дасягнута дамоўленасць прааналізаваць адпаведныя практыкі, каб зменшыць колькасць беларусаў, якіх накіроўваюць у асяродкі закрытага тыпу.
Павел Латушка, аргументуючы такі падыход, адзначыў, што грамадзяне Беларусі, нягледзячы на тое, што належаць да другой па колькасці дыяспары, якая пражывае ў Польшчы, здзяйсняюць найменшую колькасць правапарушэнняў у параўнанні са шматлікімі замежнымі грамадзянамі. За 2024 год толькі 0,36% ад агульнай колькасці ўсіх грамадзян Беларусі, якія пражываюць у Польшчы, падазраваліся ў здзяйсненні злачынстваў.
Таксама абмеркаваная практыка падачы зваротаў аб міжнароднай абароне на ўкраінска-польскай мяжы грамадзянамі Беларусі, у якіх скончыўся тэрмін дзеяння дакументаў, якія сведчаць асобу, або пры адсутнасці дакументаў.
Падчас сустрэчы дасягнута дамоўленасць пра размяшчэнне ў Варшаве ва Упраўленні па справах замежнікаў інфармацыі ад праваабарончых арганізацый, якія прадстаўляюць дапамогу палітычным зняволеным і грамадзянам Беларусі, якія вымушана пакінулі тэрыторыю краіны, пры зваротах па пытаннях легалізацыі ў Польшчы.
@CabinetBelarus



