Прадстаўніца місіі дэмакратычных сілаў у Кіеве: Чакаю заўтра сустрэчы з вызваленымі з беларускіх турмаў
2025-12-13
«Вызваленыя сёння з беларускіх турмаў будуць праходзіць стандартныя працэдуры, ужо адпрацаваныя: у вялікай колькасці ва Украіну ўжо вярталіся ўкраінскія ваеннапалонныя і існуе адпрацаваная схема, як з імі працаваць», — заявіла кіраўніца Місіі дэмакратычных сіл Беларусі ў Кіеве Святлана Шаціліна.
Кіраўніца місіі падзякавала ўкраінскай уладзе за тое, што заўтра яна разам з калегамі з Кабінета змогуць «асабіста пабачыць нашых беларусаў», і даць больш інфармацыі.
@CabinetBelarus



