Вольга Зазулінская ўдзельнікам збору ў падтрымку вызваленых: не спыняйцеся ў сваёй салідарнасці
2025-12-13
Цягам трох гадзін беларусы сабралі ў падтрымку палітвязняў больш за 123 тысячы еўра на платформе BYSOL. Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Вольга Зазулінская так пракаментавала гэты факт:
«Я ў захапленні ад беларусаў, якія каторы раз даказваюць неймаверную моц сваёй салідарнасці! Я ганаруся беларусамі і дзякую кожнай і кожнаму. І заклікаю не спыняцца і працягваць збор, бо людзям вельмі патрэбна падтрымка. Усе сабраныя сродкі будуць размеркаваны паміж вызваленнымі, патрэб шмат".
Вольга Зазулінская нагадала, што дзякуючы падтрымцы беларусаў, былыя палітвязні з мінулай групы ў больш за 50 чалавек атрымалі не менш за 2 тысячы еўра на чалавека».
Спасылка на збор.
@BelarusCabinet



