Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

🙏 Як падтрымаць вызваленых сёння?

2025-12-13

На волю выйшлі 123 зняволеныя – у іх ліку палітычныя. Яны хутка будуць у бяспецы – і ім спатрэбіцца дапамога. Але рэсурсы арганізацый і ініцыятыў абмежаваныя – таму заклікаем, калі гэта бяспечна для вас, зрабіць данат. Нават €5 дапамогуць набыць рэчы для закрыцця базавых патрэб.

💰 Дапамагчы грашыма:

👉 BYSOL запусціў збор на патрэбы вызваленых палітзняволеных.

👉 Яшчэ можаце падтрымаць збор фонда «Краіна для жыцця», які таксама будзе дапамагаць вызваленым.

👉 У аднаўленні і рэсацыялізацыі палітзняволеным дапаможуць ініцыятывы «Вольныя», «Dissidientby».

👉 Палітзняволеныя змогуць размясціцца ў шэлтарах «Краіны для жыцця» і «Дапамогі». Зрабіце данат на тэрміновы збор КДЖ і падтрымайце «Дапамогу».

🔗 Дапамагчы іншым чынам:

👉 Іншыя ініцыятывы, што падтрымліваюць палітзняволеных, можаце знайсці на сайце.

👉 Калі вы хацелі б чымсьці дапамагчы матэрыяльна ці як валанцёр (-ка) – запоўніце форму.

‼️ Па пытаннях вызваленых палітзняволеных запушчаная гарачая лінія:
@hotline202512

Давайце пакажам палітычным зняволеным, што мы, як і заўсёды, гатовыя іх падтрымаць.

Main carousel image