Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Павел Латушка пракаментаваў вызваленне палітычных зняволеных

2025-12-13

Намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Павел Латушка вітае вызваленне групы палітвязняў і заклікае працягваць змаганне за вызваленне ўсіх беларускіх палітзняволеных.

«Я вельмі рады вызваленню многіх беларускіх палітычных зняволеных, якіх я ведаю асабіста. Я рады вызваленню Віктара Бабарыкі. Рады бачыць на волі Марыю Калеснікаву, Максіма Знака, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міра Алеся Бяляцкага, з якімі мы былі разам у Каардынацыйнай Радзе і змагаліся ў жніўні 2020 года, каб змяніць нашу краіну. Вельмі рады вызваленню Паўла Севярынца, з якім я пазнаёміўся шмат гадоў таму, а таксама вызваленню многіх іншых. Спадзяюся на хуткую сустрэчу з імі.

Важна, што мы працягваем змагацца за вызваленне ўсіх палітычных зняволеных, за спыненне рэпрэсій у нашай краіне і за дэмакратычныя перамены ў Беларусі».


@CabinetBelarus

Main carousel image