Вызваленыя 123 вязні-грамадзяне розных краін, у тым ліку Марыя Калеснікава і Алесь Бяляцкі
2025-12-13
Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Вольга Зазулінская каментуе новае вызваленне беларускіх палітычных зняволеных:«Мы ўдзячныя ўсім партнёрам за тое, што палітвязні выходзяць на волю, але памятаем пра тых, хто яшчэ застаецца ў беларускіх турмах, СІЗА і калоніях за свае перакананні — на волю павінны выйсці ўсе», — падкрэсліла Зазулінская.
Прадстаўніца АПК заклікала дапамагчы тым, хто цяпер на волі, далучыўшыся да тэрміновага збору на BYSOL:«Гэтыя людзі прайшлі праз працяглае зняволенне, нечалавечыя ўмовы, катаванні і пазбаўленні. Мы абавязаныя дапамагчы ім аднавіць паўнавартаснае жыццё, прайсці рэабілітацыю і уз'яднацца з сем’ямі».
@CabinetBelarus



