Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Латушка: Палітычная альтэрнатыва — АПК і Каардынацыйная Рада — як костка ў горле рэжыму

2025-12-09

«Сёння Лукашэнка на пасяджэнні свайго Савета Бяспекі прызнаў існаванне альтэрнатыўнага ўрада. Палітычная альтэрнатыва рэжыму ў асобе як Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, так і Каардынацыйнай Рады, з’яўляецца косткай у горле рэжыму», — заявіў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, дэлегат КР Павел Латушка.

Палітык дадаў: «Але гэта наша права — беларусаў, якія змагаюцца і вераць у незалежнасць, свабоду і дэмакратыю ў нашай краіне, а такіх, упэўнены, большасць, — права самім вызначаць лёс краіны».

«Наша права — ствараць і выбіраць інстытуты, якія безумоўна будуць адыгрываць важную ролю ў транзіце ўлады ў Беларусі, які непазбежны і немінучы», — перакананы прадстаўнік АПК.


Аляксандр Лукашэнка сёння на пасяджэнні Савета Бяспекі прызнаў існаванне альтэрнатыўнага ўрада за мяжой Беларусі: «Яны (краіны Балтыі) ад нас нешта патрабуюць. А калі б мы ў сябе стваралі альтэрнатыўныя ўрады і падтрымлівалі «барцоў за незалежнасць».

@CabinetBelarus

Main carousel image