Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

АПКБ узнагародзіў медалямі 14 выбітных асоб

2025-12-09

Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі прыняў рашэнне пра новае ўзнагароджванне медалямі Францыска Скарыны, «За пленную працу на карысць Беларусі», «Няскораных» (Ларысы Геніюш), «Гонар і годнасць».

Лаўрэты намінаваліся грамадскімі арганізацыямі і актывістамі і былі ўхваленыя Камісіяй па ўзнагародах пры АПКБ. Адпаведная пастанова падпісаная 9 снежня кіраўніцай Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Святланай Ціханоўскай.

Кабінет пастанавіў:

1. Узнагародзіць медалём Францыска Скарыны за шматгадовы ўнёсак у развіццё і прасоўванне беларускай гісторыі і культуры:

Паўла Мажэйку – беларускага журналіста, грамадскага актывіста, культурнага менеджара.

Андрэя Катлярчука – гісторыка, кандыдата гістарычных навук, доктара гісторыі.

2. Узнагародзіць медалём «За плённую працу на карысць Беларусі»:

Сцяпана Пуцілу – беларускага журналіста, аўтара грамадска-палітычнага канала NEXTA.

Ірэну Лясоту – філосафку, публіцыстку, грамадскую лідарку;

Марыю Сёдэрберг – швэдскую фотажурналістку і пісьменніцу;

Ірыну Пярвойкіну – беларускую актывістку ў Аўстрыі.

3. Узнагародзіць медалём «Няскораных» (Ларысы Геніюш) за асабістую адвагу, стойкасць і ахвярнасць у дзейнасці на карысць прасоўвання ідэалаў дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі:

Вячаслава Лазарава – беларускага незалежнага журналіста і відэааператара;

Ірыну Слаўнікаву – беларускую журналістку і медыяактывістку;

Паўла Вінаградава – актывіста моладзевага крыла «Zmena», вязьня сумлення.

4. Узнагародзіць медалём «Гонар і годнасць» наступных грамадзян, якія аддалі ці рызыкавалі сваім жыццём у змаганні за свабоду, нацыянальныя каштоўнасці, дэмакратыю і правы чалавека:

Яўгена Меркіса – беларускага журналіста, краязнаўцу, грамадскага актывіста.

Уладзіміра Мацкевіча – беларускага філосафа і метадолага, грамадска-палітычнага дзеяча, тэлевядучага.

Таксама тры асобы будуць узнагароджаныя непублічна.

@CabinetBelarus

Main carousel image