Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Фотафакт: Нацыянальны сцяг на Форуме грамадзянскай супольнасці Усходняга Партнёрства

2025-12-04

На Саміце грамадзянскай супольнасці Усходняга Партнёрства Беларусь прадстаўляе нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг.

«Ганаруся тым, што наш нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг займае сваё належнае месца сярод сцягаў дзяржаў-удзельніц Усходняга партнёрства, ЕС і Бельгіі, дзе працуе Форум грамадзянскай супольнасці. Гэта тое, за што змагаюцца беларускія дэмакратычныя сілы і тое, што адпавядае стратэгічным нацыянальным інтарэсам Беларусі!» — адзначыў прадстаўнік па міжнародным і еўрапейскім супрацоўніцтве Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Уладзімір Астапенка.


Саміт грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства праходзіць у гэтыя дні ў Брусэлі. На яго прыехалі больш за 250 прадстаўнікоў трэцяга сектара і асобаў, якія прымаюць рашэнні ў краінах Усходняга Партнёрства і ЕС.

@CabinetBelarus

Main carousel image