Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Вынікі інфармацыйнай сустрэчы для грамадзян Беларусі ў Польшчы пра пенсіі і сацыяльныя выплаты

2025-12-04

28 лістапада ў Варшаве адбылася інфармацыйная сустрэча для беларусаў, якія пражываюць у Польшчы, прысвечаная пытанням пенсійнага забеспячэння і сацыяльных выплат. Сустрэча была ініцыяваная намеснікам кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Паўлам Латушкам і арганізаваная Народным антыкрызісным упраўленнем сумесна з Міністэрствам сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы і Упраўленнем сацыяльнага страхавання (ZUS).

Падчас сустрэчы былі зададзены дзясяткі пытанняў, на якія адказаў начальнік аддзела нагляду і абслугоўвання кліентаў Дэпартамента міжнародных выплат і страхавання ZUS Томаш Шаблінскі і іншыя спецыялісты ZUS. Яны падрабязна расказалі пра правы беларусаў на пенсіі і сацыяльныя дапамогі ў Польшчы.

Сярод іншага былі абмеркаваныя наступныя пытанні:
– Што ўяўляе сабой сістэма сацыяльнага страхавання ў Польшчы?
– На каго распаўсюджваецца двухбаковы беларуска-польскі дагавор ад 2019 года аб сацыяльным забеспячэнні?
– На якія віды дапамог распаўсюджваецца гэты дагавор?
– Якім павінен быць мінімальны тэрмін страхавога стажу, каб атрымліваць мінімальную пенсію ў Польшчы?
– Ці можна атрымліваць беларускую пенсію ў Польшчы?

Адказы на гэтыя і іншыя пытанні можна прачытаць на сайце НАУ. Там жа размешчана прэзентацыя, падрыхтаваная спецыялістамі ZUS.

Арганізатары ўдзячныя ўсім беларусам і беларускам, якія прынялі ўдзел у сустрэчы, а таксама тым, хто дасылаў пытанні да прадстаўнікоў ZUS: «Менавіта ваша актыўная ўдзельнасць дазволіла зрабіць сустрэчу прадуктыўнай і інфарматыўнай».

@CabinetBelarus

Main carousel image