Лукашэнка працягвае ствараць пагрозы для суседніх краін
2025-11-25
Рэжым Лукашэнкі не спыняе ствараць пагрозы рэгіянальнай бяспецы, у тым ліку ў адрас Латвіі і Эстоніі. Гэтая тэматыка стала адной з тэм абмеркавання падчас сустрэчы намесніка кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўніка НАУ Паўла Латушкі са спецыяльнай прадстаўніцай МЗС Эстоніі пры дэмакратычных сілах Беларусі Кармэн Лоос і спецыяльнай прадстаўніцай МЗС Латвіі пры дэмакратычных сілах Беларусі Гунтай Пасторэ 25 лістапада ў Варшаве. У сустрэчы ўзяў удзел спікер Каардынацыйнай Рады Арцём Брухан.
Падчас сустрэчы Павел Латушка і Арцём Брухан праінфармавалі аб падрыхтоўцы да маючых адбыцца ў 2026 годзе выбараў у прадстаўнічы орган дэмакратычных сіл Беларусі — Каардынацыйную раду.
Удзельнікі сустрэчы пагадзіліся, што на дадзены момант не бачна рэальных зменаў з боку рэжыму ва ўнутранай рэпрэсіўнай палітыцы, нягледзячы на вызваленне некалькіх дзясяткаў палітычных зняволеных. У краіне працягвае працаваць канвеер рэпрэсій: беларусы прыгаворваюцца да пазбаўлення волі і падвяргаюцца іншым відам палітычных пераследаў, а спіс палітычных зняволеных не скарачаецца.
Асобна Павел Латушка праінфармаваў пра маштабныя і неспыняемыя экстэрытарыяльныя пераследы беларусаў, якія пражываюць у еўрапейскіх краінах, з боку спецслужбаў рэжыму Лукашэнкі.
Падчас сустрэчы спецыяльным прадстаўніцам Эстоніі і Латвіі была прадстаўлена пазіцыя Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, прынятая 24 лістапада ў ходзе пасяджэння Кабінета ў Варшаве, у сувязі з актывізацыяй перамоваў па выпрацоўцы мірнага плана для Украіны і па выхаду з найглыбейшага ўнутрыпалітычнага крызісу ў Беларусі.
Павел Латушка прадставіў працу НАУ па прававым напрамку і звярнуўся з просьбай да прадстаўнікоў урадаў дзвюх краін садзейнічаць у дзейнасці па прыцягненню да адказнасці вінаватых у рэпрэсіях супраць беларускага народа.
Падчас сустрэчы была закранута тэматыка падтрымкі ініцыятыў дэмакратычных сіл Беларусі ў межах групы сяброў дэмакратычнай Беларусі ў АБСЕ.
Таксама Павел Латушка падзякаваў МЗС Эстоніі і Латвіі за функцыянаванне інстытутаў спецыяльных прадстаўнікоў пры дэмакратычных сілах Беларусі і за прынцыповую падтрымку дэмакратычных памкненняў беларусаў.
@CabinetBelarus



