Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Сустрэча па пенсійным забеспячэнні ў Польшчы

2025-11-25

Запрашаем беларусаў, якія пражываюць у Польшчы, узяць удзел у інфармацыйнай сустрэчы з прадстаўнікамі Установы сацыяльнага страхавання Польшчы (ZUS) па пытаннях пенсійнага забеспячэння і сацыяльнай падтрымкі.

Сустрэча адбудзецца 28 лістапада 2025 года (чацвер) з 10:00 да 12:00 у Варшаве.

Мерапрыемства арганізавана ў выніку дамоўленасцей паміж намеснікам Кіраўніка Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Паўлам Латушкам, Народным антыкрызісным упраўленнем і Міністэрствам сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Польшча пры непасрэдным удзеле Установы сацыяльнага страхавання (ZUS).

На сустрэчы прадстаўнікі ZUS прадаставяць падрабязныя тлумачэнні і адказы на пытанні, якія найбольш часта ўзнікалі ў беларускай супольнасці, у тым ліку па тэмах:

- прызнанне і пераразлік пенсійнага стажу;
- атрыманне сацыяльных выплат;
- падтрымка сем’яў з дзецьмі і асоб з абмежаванымі магчымасцямі;
- парадак узаемадзеяння з установамі ZUS;
- і іншыя пытанні, якія можна будзе задаць падчас сустрэчы.

Пытанні былі сабраны праз чат-бот Народнага антыкрызіснага упраўлення (@nau_by_bot) і ўлічаны пры фарміраванні праграмы мерапрыемства. падчас сустрэчы.

Месца правядзення:

ZUS, Інспектрат раёна Praga-Północ
вул. 11 Listopada 15A, 03-436 Варшава
зала 300 (3-ці паверх)

На сустрэчы Аб'яднаным Пераходным Кабінетам будзе забяспечаны паслядоўны пераклад з польскай мовы на беларускую і наадварот. Удзел вольны, папярэдняя рэгістрацыя не патрабуецца.

Просім усіх зацікаўленых асоб скарыстацца магчымасцю атрымаць афіцыйную і актуальную інфармацыю непасрэдна ад прадстаўнікоў ZUS.

Сустрэча будзе арганізавана прадстаўніцтвам АПК па транзіце ўлады ў межах узаемнай падтрымкі ў працы і ўзаемадзеянні з прадстаўніцтвам АПК па сацыяльнай палітыцы.

@CabinetBelarus

Main carousel image