Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Юлія Міцкевіч: «Для дэмсілаў важны досвед забеспячэння роўнасці, барацьбы з дыскрымінацыяй і нянавісцю і доступу да правасуддзя для ахвяраў»

2025-10-27

Намесніца прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Юлія Міцкевіч прадстаўляе АПК на еўрапейскай канферэнцыі «Узмацненне дзейнасці органаў па роўнасці ў барацьбе з дыскрымінацыяй і нянавісцю: Індывідуальная абарона і доступ да правасуддзя для ахвяр», якая праводзіцца Саветам Еўропы пры падтрымцы ЕС.

«Сёння ў Страсбургу праходзіць канферэнцыя па ўмацаванні дзейнасці органаў і структур, якія працуюць з тэмамі роўнасці, барацьбы з дыскрымінацыяй і нянавісцю. У асноўным тут прадстаўлены дзяржаўныя службоўцы, якія працуюць у офісах амбудсменаў або з’яўляюцца амбудсперсонамі. А, як вядома, у Беларусі такой інстытуцыі няма, аднак досвед, які тут будзе заслуханы, канкрэтныя прыклады і гісторыі таго, як умацоўваецца дзейнасць такіх структур, а таксама як правільна і лепш забяспечыць доступ для тых, хто пацярпеў ад праяў дыскрымінацыі, нянавісці ці расізму, сапраўды вельмі важны для нас як для дэмакратычных палітычных сіл», — адзначыла Юлія Міцкевіч.

Паводле яе, Беларусь акрамя яе прадстаўляе адзін праваабаронца, які займаецца падобнымі кейсамі.

«Гэтая канферэнцыя ўключае і запрашае тых, хто прадстаўляе краіны Усходняга партнёрства, гэта значыць нашых суседзяў у рэгіене, якія маюць мэту інтэграцыі з Еўразвязам. А таксама балканскія дзяржавы. Напрыклад, вельмі цікава будзе пачуць досвед Украіны», - лічыць палітык.

Юлія Міцкевіч адзначыла, што ва Украіне, «нягледзячы на тое, што там ужо больш за два гады ідзе поўнамаштабная вайна, і на яе тэрыторыі адбываюцца ваенныя дзеянні, з’яўляецца лідарам сярод краін Усходняга партнёрства па прасоўванні гендарнай роўнасці і мэйнстрымінгу яе на палітычным узроўні, а таксама лідарам сярод гэтых краін па ўкараненні гендарнага кампанента ў сістэму дзяржаўнага кіравання на ўсіх узроўнях».

Яна таксама нагадала, што «летась беларускія эксперт_кі, уключаючы і мяне, па ініцыятыве Беларускага Хельсінкскага Камітэта і пры падтрымцы Савета Еўропы распрацавалі Канцэпцыю антыдыскрымінацыйнага заканадаўства, якое таксама можа стаць асновай для дзейнасці будучага органа па пытаннях роўнасці і недыскрымінацыі ў новай дэмакратычнай Беларусі».

У ЕС дзейнічае патрабаванне па прызначэнне органаў па садзейнічанні роўнасці ўжо 25 год. У мінулым годзе для рэалізацыі іх патэнцыялу і максімальнага ўзмацнення уплыву былі прынятыя яшчэ дзве дырэктывы. Гэта абавязковае заканадаўства аб стандартах для органаў па пытаннях роўнасці з’яўляецца важным крокам на шляху да больш эфектыўнага ўкаранення і забеспячэння выканання заканадаўства ЕС аб роўным стаўленні.

@CabinetBelarus

Main carousel image