Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Наяўнасць салідарнага суседа з'яўляецца найбольшай гарантыяй бяспекі для Польшчы

2025-10-25

Пытанні легалізацыі беларусаў, правядзенне мерапрыемстваў беларускай дыяспары ў Ольштыне, а таксама сітуацыя на беларуска-польскай мяжы абмяркоўваліся падчас сустрэчы намесніка кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўніка НАУ Паўла Латушкі з ваяводам Вармінска-Мазурскага ваяводства Радаславам Крулем, які мае статус прадстаўніка ўрада Польшчы ў рэгіёне. У сустрэчы таксама прыняла ўдзел Натялля Гарковіч, прадстаўніца беларускай дыяспары ў Ольштыне.

Падчас сустрэчы Павел Латушка абмеркаваў пытанні легалізацыі беларусаў у Ваяводстве:

неабходнасць апастылявання дакументаў, пры разуменні таго, што паездка ў Беларусь пагражае многім беларусам палітычна матываваным крымінальным пераследам. Прадстаўнікі ваяводства адзначылі, што апастылі ў большасці сітуацый запытваюцца ў індывідуальных выпадках і толькі тады, калі ўзнікаюць падазрэнні наконт сапраўднасці дакументаў.

– было абмеркавана пытанне адносна павелічэння часу чакання дакументаў на легалізацыю. Пры гэтым адзначана, што ў Вармінска-Мазурскім ваяводстве адна з найменшых працягласцей чакання на атрыманне дакументаў на легалізацыю сярод іншых ваяводстваў.

Павел Латушка звярнуўся з просьбай да ваяводы ўлічваць пры разглядзе пытанняў легалізацыі беларусаў факт таго, што рэжым Лукашэнкі адмовіўся ў выкананні абавязкаў дзяржавы ў адносінах да беларусаў, якія вымушана ў сувязі з атмасферай страху і тэрору пакінулі радзіму, што ставіць беларусаў у выключную сітуацыю ў параўнанні з іншымі замежнікамі.

Ваявода Радаслаў Круль, як прадстаўнік ваяводства, што мяжуе з Беларуссю і праз якое праходзіць Сувалкскі калідор, адзначыў, што важна адрозніваць рэжым Лукашэнкі, які вядзе гібрыдную вайну супраць Польшчы, ад беларускага грамадства, якое ніколі не мела праблем з польскім народам, бо нашы народы заўсёды мелі добрыя адносіны.

Радаслаў Круль таксама адзначыў, што для Польшчы наяўнасць салідарнага суседа з'яўляецца найбольшай гарантыяй бяспекі.

Падчас сустрэчы Павел Латушка і Радаслаў Круль дасягнулі дамоўленасці, што ў ваяводстве будуць падтрымліваць ініцыятывы дыяспары па адзначэнню важных беларускіх дат — 25 сакавіка і 9 жніўня. Таксама дасягнута дамоўленасць аб правядзенні выставы ў ваяводскай управе, прысвечанай беларускім палітвязням.

Павел Латушка на рэгулярнай аснове праводзіць сустрэчы з ваяводамі для вырашэння пытанняў беларусаў, так за апошні час адбыліся сустрэчы з ваяводамі Паморскага, Падляскага і Ніжнесілезскага ваяводстваў.

@CabinetBelarus

Main carousel image