Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Кабанчук: «Заявы КДБ пра стварэнне дыяспарай арміі за мяжой — фантазіі і інфармацыйная аперацыя»

2025-10-24

Намеснік старшыні КДБ Сяргей Церабаў распаўсюдзіў інфармацыю пра тое, што за мяжой беларускімі дэмакратамі ствараецца т.зв. «беларуская вызвольная армія». Прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Вадзім Кабанчук зняпраўдзіў гэтую інфармацыю і патлумачыў заявы беларускіх спецслужбаў:

«Мы бачым, што рэжым Лукашэнкі разумее, што беларуская дыяспара ў Еўропе мае значны патэнцыял. Зараз пачынае спрацоўваць эфект бумерангу, калі па-за межамі краіны сотні тысяч людзей шукаюць не толькі спосабы, як уладкоўваць сваё жыццё ў эміграцыі, але і як арганізаваць грамадска-палітычнае жыццё.

Сітуацыя развіваецца такім чынам, што афіцыйны Мінск ідзе фактычна ў фарватары экскалацыйнай Расійскай Федэрацыі. І рана ці позна на гэты сцэнар беларуская эміграцыя дасць таксама свой адэкватны адказ.

Менавіта гэтага яны і баяцца і робяць інфармацыйныя аперацыі для дыскрэдытацыі беларускіх дэмакратычных сіл, выдаючы свае фантазіі за рэчаіснасць, і адыгрываюць найбольш уразлівую для Еўропы тэму бяспекі.

Гэта добры маркер. Дыктатарскі рэжым Лукашэнкі баіцца патэнцыялу беларускіх дэмакратычных сілаў».

@CabinetBelarus

Main carousel image