Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Новы крытэрый для новых санкцый: незаконнае перамяшчэнне і «перавыхаванне» украінскіх дзяцей

2025-10-24

Інструменты 19-га пакету санкцый супраць Расіі ўводзяць новы крытэрый «k» для пападання пад блакуючыя меры ЕС. Гэты крытэрый ахоплівае падтрымку або рэалізацыю дзеянняў, якія спрыяюць дэпартацыі, прымусоваму перамяшчэнню, прымусовай асіміляцыі, у тым ліку інфармацыйна-псіхалагічнаму ўздзеянню і ваенізаванай адукацыі непаўнагадовых грамадзян Украіны.

«Гэта азначае, што пад санкцыі па гэтым крытэрыі цяпер могуць патрапіць асобы і арганізацыі, якія ўдзельнічаюць у сістэме прапаганды і прымусовай «перавыхаваўчай» працы з украінскімі дзецьмі», — патлумачыў намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка.


Паводле яго, некаторыя асобы, якія ўдзельнічаюць у гэтых працэсах, ужо знаходзяцца пад санкцыямі ЕС: Аляксей Талай і яго дабрачынны фонд, былы кіраўнік БРСМ Аляксандр Лук’янаў і сам БРСМ, генсакратар Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Дзмітрый Шаўцоў, былы дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі Дзмітрый Мезенцаў.

«Народнае антыкрызіснае ўпраўленне перадала ў Міжнародны крымінальны суд дзве камунікацыі, якія дакументуюць вываз украінскіх дзяцей у Беларусь па загадзе Лукашэнкі. Гэта цяжкае абвінавачванне, і яно грунтуецца на фактах. Беларусь удзельнічае ў злачыннай сістэме, накіраванай на дэпартацыю і ідэалагічную апрацоўку дзяцей з акупаваных тэрыторый Украіны. І за гэта прыйдзецца адказваць», - падкрэсліў Латушка.


НАУ таксама перадала новы спіс адказных за злачынства фізічных і юрыдычных асоб ў Еўракомісію.

Як адзначыў намеснік кіраўніцы АПК: «Гэта не проста чарговы пункт у рэгламенце — гэта маральная мяжа. Свет больш не заплюшчыць вочы на тое, што ў Беларусі пад кантролем рэжыму адбываюцца злачынствы».


@CabinetBelarus

Main carousel image