Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Павел Латушка: «Рэзалюцыя Еўрапарламента будзе вызначаць стаўленне ЕС да беларускага дэмруху і рэжыму Лукашэнкі»

2025-10-22

Еўрапейскія дэпутаты падтрымалі рэзалюцыю «Аб сітуацыі ў Беларусі праз пяць гадоў пасля фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў».

«Гэта комплексная рэзалюцыя, якая ў многім будзе вызначаць стратэгію Еўрапейскага саюза адносна далейшага стаўлення да беларускага дэмакратычнага руху і рэжыму Лукашэнкі», — пракаментаваў дакумент намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка.


Паводле яго, «высновы, якія вынікаюць з гэтай рэзалюцыі, абсалютна дакладныя і ясныя».

«Еўрапейскі саюз працягвае падтрымліваць дэмакратычныя сілы, грамадзянскую супольнасць Беларусі і будзе прымушаць рэжым Лукашэнкі змяніць сваю палітыку ўнутраных рэпрэсій і знешняй агрэсіі. Нам важна, што прадстаўнікі еўрапейскіх краін не прызнаюць Лукашэнку прэзідэнтам краіны і выступаюць за прыцягненне яго і яго прадстаўнікоў да адказнасці за здзейсненыя злачынствы супраць беларускага народа», — заключыў намеснік кіраўніцы АПК.

«Вельмі важна, што пры падрыхтоўцы праекта рэзалюцыі мы ўзаемадзейнічалі з дэпутатамі дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю, ініцыявалі некалькі важных дапаўненняў, шмат з якіх ўвайшлі ў фінальную версію рэзалюцыі, прынятую сёння», — падкрэсліў палітык.

@CabinetBelarus

Main carousel image