Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Каментарыі Вольгі Зазулінскай і Паўла Баркоўскага з нагоды ўзнагароджання Анджэя Пачобута прэміяй Сахарава

2025-10-22

Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Вольга Зазулінская і прадстаўнік па нацыянальным адраджэнні Павел Баркоўскі выказаліся з нагоды ўзнагароджання журналіста і палітвязня Анджэя Пачобута прэміяй імя Андрэя Сахарава.

«Гэтая ўзнагарода — сімвал таго, што праўда і годнасць мацнейшыя за краты. Анджэй Пачобут — чалавек, які сваім маўчаннем гаворыць гучней за тысячы слоў. Ён — наш арыенцір, прыклад чалавечай стойкасці і сумлення. Мы верым і працуем дзеля таго, каб хутчэй надышоў дзень яго свабоды», — адзначыла Вольга Зазулінская.

«Прэмія Сахарава – гэта прэстыжная міжнародная ўзнагарода, якая выдаецца Еўрапарламентам з 1988 года за барацьбу за правы чалавека, дэмакратычныя каштоўнасці і правы меншасцяў. Названая ў гонар вядомага навукоўца і дысідэнта савецкіх часоў, яна і сёння працягвае вызначаць асоб, якія не на словах, а на справе змагаюцца за падставовыя рэчы, датычныя чалавечай свабоды і перакананняў.

Вядомы журналіст «Газеты Выборчай», этнічны паляк і патрыёт Беларусі Анджэй Пачобут безумоўна застаецца прыкладам і ўзорам чалавека з непахіснымі прынцыпамі і каштоўнасцямі, які шмат зрабіў для наступлення дэмакратыі ў нашай краіне і дасюль застаецца маральным арыенцірам для многіх, пераканаўчым сімвалам беларускага супраціву. Разам з лаўрэатам Нобелеўскай прэміі Алесем Бяляцкім яны годна дэманструюць маральную перавагу беларусаў у іх змаганні за лепшую будучыню, дэмакратыю і правы чалавека. Віншуем Анджэя Пачобута, героя Беларусі і Польшчы!», — заявіў Павел Баркоўскі.


Фота https://spring96.org

@CabinetBelarus

Main carousel image