Еўрапарламент разгледзіць рэзалюцыю пра сітуацыю ў Беларусі
2025-10-22
Еўрапейскія дэпутаты сёння абмяркуюць і прагаласуюць па дакуменце «Аб сітуацыі ў Беларусі праз пяць гадоў пасля фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў».
У той жа дзень кіраўніца Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская і былы палітзняволены Сяргей Ціханоўскі звернуцца да Еўрапейскага парламента.
Тэма выступу: «Беларусь: барацьба за свабоду, незалежнасць і еўрапейскую будучыню».
Гэта будзе першы супольны зварот Святланы і Сяргея Ціханоўскіх да еўрадэпутатаў, будзе весціся прамая відэатрансляцыя.
@CabinetBelarus



