Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Лідарская праграма для беларускіх актывістак: працяг у Эстоніі

2025-10-21

Намесніца прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Юлія Міцкевіч сустрэлася з новай спецпрадстаўніцай Эстоніі па сувязях з дэмакратычнымі сіламі Беларусі Кармен Лаўс. Сустрэча адбылася па ініцыятыве дыпламаткі, тэмай стала абмеркаванне пытанняў гендарнай палітыкі.

«Прызначыўшы мнен асобную сустрэчу, спадарыня пасол выказала вялікую зацікаўленасць тым, як мы адвакатуем пытанні і праблемы гендарнай роўнасці і правоў жанчын унутры дэмсілаў, так і для беларускага грамадства», — адзначыла Юлія Міцкевіч.

Яна распавяла дыпламату пра Жаночы палітычны форум, які прайшоў у чэрвені ў Стакгольме, з удзелам Святланы Ціханоўскай і яе каманды, беларускіх гасцей, а таксама еўрапейскіх палітыкаў і дыпламатаў».

«Спадарыня Кармен Лаус распытвала мяне і пра Лідарскую праграму для беларускіх актывістак як адзін з вынікаў форума, падтрыманы Шведскім МЗС і SIDA. Дыпламат выказала гатоўнасць, каб працяг гэтай праграмы адбываўся ў наступным годзе таксама ў Эстоніі, паколькі іх краіна шмат і актыўна працуе ў напрамку гендарнай палітыкі, у прыватнасці прасоўвання жаночага лідарства і палітычнага ўдзелу», — дадала прадстаўніца АПК.

Юлія Міцкевіч адзначыла: «Спадарыня пасол падкрэсліла, што, пачуўшы ад Крысціны Ёханесан* маю фразу, сказаную падчас Жаночага сняданку ў Варшаве пра тое, што трымаць фокус на Беларусі ў міжнародным парадку дня з поспехам можна праз гендарную прызму, вырашыла падтрымаць гэтую ідэю».

«Мы дамовіліся, што наступная наша сустрэча адбудзецца падчас чарговага пасяджэння Nordic Baltic Group, дзе таксама ёсць цікавасць да нашай працы па гендарным мэйнстрымінгу, і на якім я прадстаўлю як вынікі Лідарскай праграмы, так і зраблю прэзентацыю канцэпцыі Жаночага палітычнага форуму 2026 года», —так лепш заключыла прадстаўніца АПК.

*Крысціна Ёханэсан — былая спецпрадстаўніца Швецыі па сувязях з дэмакратычнымі сіламі Беларусі, цяпер працуе паслом Швецыі ў Маскве.

@CabinetBelarus

Main carousel image