Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Юлія Міцкевіч: «Сёння той дзень, калі важна нагадаць: наша здароўе — гэта наш галоўны прыярытэт»

2025-10-15

У Сусветны дзень барацьбы з ракам малочнай залозы першая намесніца прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Юлія Міцкевіч кажа пра сітуацыю з лячэннем гэтага захворвання ў беларусак і нагадвае пра важнасць дыягностыкі і прафілактыкі:

«Сёння адзначаецца Сусветны дзень барацьбы з ракам малочнай залозы. У гэты дзень, як і на працягу ўсяго кастрычніка, праводзяцца розныя інфармацыйныя кампаніі, накіраваныя на павышэнне ўзроўню ведаў пра гэтае захворванне, метадах яго прафілактыкі, важнасці ранняй дыягностыкі і, як вынік, эфектыўнага і своечасовага лячэння.

І ў гэты дзень я, як беларуска і як жанчына, хачу звярнуцца да іншых беларускіх жанчын і нагадаць пра важнае. Нягледзячы на тое, што рак малочнай залозы з’яўляецца адным з самых распаўсюджаных анкалагічных захворванняў сярод жанчын у свеце, а ў Беларусі нават стаіць на першым месцы, у выпадках ранняга выяўлення ён паспяхова лечыцца больш чым у 90% выпадкаў.

І важную ролю ў гэтым, вядома ж, адыгрывае дыягностыка. Гэта значыць, штогадовыя, рэгулярныя візіты да гінеколага. І, паводле лекараў, важна ў ўзросце сарака плюс рабіць мамаграфію раз у два гады.

Нядаўна я прайшла такое абследаванне, скарыстаўшыся дзяржаўнай праграмай той краіны, у якой жыву ў выгнанні. І такую ж магчымасць маюць і іншыя беларускі.

Вядома, у Беларусі мы ведаем, што не хапае тэрмінова вузкіх спецыялістаў, і таму жанчынам даводзіцца доўга чакаць у чаргах у дыспансерах, клініках, паліклініках. І гэта, канечне, фактар рызыкі, як і яшчэ адзін невідавочны — што жанчыны вельмі часта асабліва вымушаныя жыць у вельмі складаных умовах, як цяпер беларускі ўнутры краіны і ў тых краінах, дзе яны жывуць, у вымушанай эміграцыі ці выгнанні.

Часцей за ўсё яны клапоцяцца пра тых, хто побач — пра сваю сям’ю, блізкіх, родных, але не толькі. Вельмі шмат яны працуюць валанцёркамі. Таму сёння той самы дзень, калі важна яшчэ раз сказаць і нагадаць нам усім, што наша здароўе — гэта наш галоўны прыярытэт. Беражыце сябе!»

Глядзіце таксама відэа па гэтай тэме.

@CabinetBelarus

Main carousel image