Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Кіраўніца Аб'яднанага Пераходнага Кабінета і яе намеснік правялі перамовы з кіраўніцай парламента Францыі

2025-10-07

У сустрэчы з прэзідэнткай Нацыянальнай Асамблеі Францыі Яэль Браўн-Піве беларускага боку ўдзельнічалі кіраўніца Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская, намеснік кіраўніцы АПК, кіраўнік НАУ Павел Латушка, дарадцы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі і Анатоль Лябедзька і былы палітзняволены, блогер Сяргей Ціханоўскі.

Павел Латушка пад час сустрэчы адзначыў, што Францыя з'яўляецца лідарам у пытаннях захавання правоў чалавека, правасуддзя і дэмакратыі і звярнуўся з просьбай да кіраўніцы французскага парламента пра падтрымку разгляду беларускай сітуацыі ў Міжнародным крымінальным судзе.

Беларускі палітык заявіў пра важнасць прыцягнення прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі да адказнасці за злачынствы супраць чалавечнасці ў дачыненні да беларускага народа.

Таксама ў кантэксце юрыдычна створанага ў рамках Савета Еўропы Спецыяльнага трыбунала па злачынстве агрэсіі супраць Украіны, Латушка звярнуўся да Яэль Браўн-Піве з просьбай пра падтрымку прыцягнення да адказнасці Лукашэнкі і т. зв. вышэйшага ваенна-палітычнага кіраўніцтва Беларусі за акт агрэсіі супраць Украіны.

Гэтае пытанне таксама абмяркоўвалася на сустрэчы з прадстаўнікамі Палітычнага і прававога дэпартамента МЗС Францыі і з кіраўніком парламенцкай групы «За дэмакратычную Беларусь» Нацыянальнага сходу Францыі Фрэдэрыкам Пеці. Французскі бок выказаў гатоўнасць дэталёва прапрацаваць і разгледзець тэму.

@CabinetBelarus

Main carousel image