Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Маргарыта Ворыхава — Навошта ў беларускіх школах забаранілі тэлефоны

2025-10-07

Прадстаўніца па моладзевай палітыцы і студэнцтву Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Маргарыта Ворыхава запісала серыю відэазваротаў да беларускай моладзі. У трэцім відэа яна кажа пра сапраўдныя прычыны забароны тэлефонаў у школах:

«Праўда ў тым, што тэлефон можа навучыць больш, чым якая заўгодна школа. Тэлефон — не вораг. Гэта інструмент. З яго дапамогай можна перакладаць тэксты, шукаць інфармацыю, вырашаць задачы. Нам трэба вучыцца карыстацца ім правільна.

А што робіць Лукашэнка? Проста забараняе. Цяпер уводзяць забарону на ЛЮБОЕ выкарыстанне тэлефонаў у беларускіх школах. Рэжым чамусьці лічыць, што так вырашае праблему трывожнасці і перагрузкі. Але насамрэч становіцца толькі горш.

Лукашэнку даўно ўжо час зразумець, што забарона нічому не вучыць. Яна пазбаўляе доступу да ведаў, прыніжае і стварае недавер.

У іншых краінах тэлефоны выкарыстоўваюць на ўроках і нават уводзяць заняткі па лічбавым здароўі. Там вучаць, як спраўляцца з трывогай, з пастаяннымі параўнаннямі з іншымі і са страхамі прапусціць нешта важнае.

Сапраўднае рашэнне — не скрынка для тэлефонаў. Сапраўднае рашэнне — гэта падтрымка, сумленныя правілы і навучанне.

Тэлефон — не вораг. Вораг — страх Лукашэнкі перад тым, што маладыя будуць думаць і шукаць праўду самі».

Відэа звароту глядзіце тут.

@CabinetBelarus

Main carousel image